Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Пытаньне да Якубовіча

Пытаньне да Якубовіча

Павал ЯкубовічДа 27-га жніўня на сайце СБ можна задаць пытаньне яе галоўнаму рэдактару. Я напісаў такое:

Вось ужо больш за два гады, як таленавітыя музыкі: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Кася Камоцкая ня могуць даваць канцэрты на Беларусі, бо патрапілі ў г.зв. "чорны сьпіс". Як вы ставіцеся да гэтай забароны? Ці магла б газэта СБ арганізаваць круглы стол, на які запрасіць музыкаў, прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта, супрацоўнікаў міністэрства культуры, а таксама "куратараў" з КДБ, каб разабрацца ў гэтым пытаньні?

PS: Калі вы ня чулі беларускай музыкі, я мог бы с задавальненьнем падараваць вам колькі дыскаў.

Паглядзім, адкажа ці не.

Апублікавана 26.08.2007 by  Андрэй.