Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Што б я падарыў Якубовічу

Што б я падарыў Якубовічу

Павал Ізотавіч усё ж такі адказаў на маё пытаньне датычна чорнага сьпісу беларускіх музыкаў:

47. Андрэй: Вось ужо больш за два гады, як таленавітыя музыкі: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Кася Камоцкая ня могуць даваць канцэрты на Беларусі, бо патрапілі ў г.зв. "чорны сьпіс". Як вы ставіцеся да гэтай забароны? Ці магла б газэта СБ арганізаваць круглы стол, на які запрасіць музыкаў, прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта, супрацоўнікаў міністэрства культуры, а таксама "куратараў" з КДБ, каб разабрацца ў гэтым пытаньні?

PS: Калі вы ня чулі беларускай музыкі, я мог бы с задавальненьнем падараваць вам колькі дыскаў.

Ответ: Я много слушаю белорусской музыки, причем самой разнообразной. Если подарите диск, не откажусь. Приходите, заодно поговорим
П.Я.

Ня тое, каб даў прамы адказ, але як бачыце прынамсі запрасіў да сябе. Абавязкова пайду, вось толькі пытаньне у мяне да вас: Якія дыскі варта падарыць першаму рэдактару Беларусі? Адказвайце на форуме.

Апублікавана 28.08.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме