Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Гіт-парад Музычнай газэты

Гіт-парад Музычнай газэты

Музычная ГазэтаВось ужо які тыдзень запар альбом "06" гурта N.R.M. займае верхні радок гіт-парада Музычнай газэты. Клікніце па выяве справа каб праглядзець стан на 21-е жніўня. Апроч N.R.M. высокія пазіцыі займаюць дыскі Крамбамбулі "The Best" і "Сьвяточная".

Галасаваць можна штодня праз Інтэрнэт. Вынікі друкуюцца ў кожным чарговым нумары. Пытайцеся Музычную Газэту ў шапіках Белсаюздруку. Новы нумар завозяць у пятніцу пасьля абеда.

Дарэчы, хто жадае падтрымаць адзіную беларускую газэту цалкам прысьвечаную музыцы, не паленуйцеся аформіць падпіску. Цяпер гэта можна зрабіць праз Інтэрнэт на сайце Белпошты.

Апублікавана 02.09.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме