Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Крамбамбуля ў Нямеччыне

Крамбамбуля ў Нямеччыне

Нарэшце, дачакаліся! Упершыню ў гісторыі вядомы беларускі гурт «Крамбамбуля» дае ажно 2 канцэрты ў Нямеччыне! Музыкі адкажуць на цэлы шэраг пытаньняў, якія хвалююць нямецкую публіку. Што такое Беларусь – краіна, трактар ці зона паніжанага ціску? Што за людзі там жывуць? Ці можна там весяліцца, сьпяваць песьні ды таньчыць? Адказы шукаць тут:

Дрэздэн, 15 верасьня, 22.00

Клюб “Puschkin” (канцэрт адбудзецца ў рамках фэстывалю ўсходнеэўрапейскай незалежнай музыкі “Шторм пераменаў-ІІІ”).

Бэрлін, 16 верасьня, 21:30

Клюб “Kato”, станцыя мэтро Schlesisches Tor.

www.kulturaktiv.org

PS: Узята з сайта Нашай Нівы.

Апублікавана 10.09.2007 by  Андрэй.