Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Новы кліп на песьню гурта N.R.M.

Новы кліп на песьню гурта N.R.M.

N.R.M.Новы кліп гурта N.R.M. “Менск і Мінск” можна праглядзець на сайце Эўрапейскага Радыё.

Неўзабаве знакаміты беларускі гурт пачне здымкі яшчэ трох кліпаў на песні з новага альбома, прычым музыкі дэбютуюць у якасці сцэнарыцстаў. Сваімі планамі з Еўрарадыё падзяліўся Лявон Вольскі.

“Кліп “Менск і Мнінск” здымаў сёлета ўзімку шведскі рэжысёр-дакументаліст Томас Норданстад, які рабіў кліп на “Гадзючнік”.

Гэта не зусім прафесійныя кліпы, але альтэрнатыўныя. Таму мы будзем пераздымаць кліп на песню “Менск і Мінск”.

Апроч гэтага ўжо гатовы сцэнар на песню “Тое, што ёсць паміж намі”. Таксама мы будзем здымаць кліп на “Ніколі-ніколі”.

Усе тры кліпы будуць знятыя па нашых сцэнарах. Гэта наш дэбют. Будзе нейкі выканаўчы рэжысёр, які пагадзіцца працаваць па нашых сцэнарах”.

Апублікавана 19.09.2007 by  Андрэй.