Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Рарытэтныя кліпы НРМ будут удзельнічаць у кліп-марафоне

Рарытэтныя кліпы НРМ будут удзельнічаць у кліп-марафоне

18 і 19 кастрычніка ў Мінску пройдзе фэст кліпаў беларускамоўных выканаўцаў. На “Кліп-марафоне” будуць прадэманстраваныя больш за 30 музычных відэа, зробленых ад пачатку 1990-х да 2007 года.

У першы дзень "Кліп-марафона" будуць паказаныя новыя і рарытэтныя запісы, у другі — адбудзецца конкурсная частка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў фэста Франак Вячорка.

“Усе кліпы будуць падзеленыя на 6 намінацыяў, у кожнай з іх будзе вызначаны пераможца, які атрымае памятную сувенірную талерку, а таксама ганаровы дыплом. Плануецца, што “Кліп-марафон” будзе адбывацца штогод”.

Па словах Вячоркі, будуць паказаныя як рарытэтныя, так і невядомыя кліпы N.R.M., Мроі, Крамы, Бонды, а таксама будзе прэзентаваны новы кліп Нейра Дзюбеля, які здымаўся для тэлеканала Белсат.

Музыкі распавядуць пра тое, як ствараліся іх кліпы, а эксперты раскажуць пра кліп-індустрыю ў Беларусі.

Па выніках марафону, арганізатары збіраюцца выдаць DVD з кліпамі-удзельнікамі фэсту, а таксама інфармацыяй пра беларускіх выканаўцаў. "Кліп-марафон" пачнецца 18 кастрычніка ў 17.00 у офісе Партыі БНФ.

Апублікавана 17.10.2007 by  Андрэй.