Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі выступіць на канцэрце памяці Анатоля Сыса

Лявон Вольскі выступіць на канцэрце памяці Анатоля Сыса

«Тузін Гітоў» пры падтрымцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і БМА-груп ладзіць канцэрт памяці Анатоля Сыса. Імпрэза пройдзе 3 лістапада ў дольнай залі касьцёлу сьвятых Сымона і Алены (пл. Незалежнасьці). У ёй возьмуць удзел вядучыя беларускія музыкі і паэты. Песьні на вершы паэта ды свае лепшыя гіты выканаюць Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, гурт Indiga, «Палац» і Аляксандар Памідораў. «Гэта будзе камэрнае мерапрыемства, галоўная мэта якога ўшанаваць памяць паэта і сабраць неабходную суму на ягоны помнік», - кажуць арганізатары канцэрту.

Апублікавана 18.10.2007 by  Андрэй.