Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі — грамадзкі рэдактар тыдня на Свабодзе

Лявон Вольскі — грамадзкі рэдактар тыдня на Свабодзе

Ад нядзелі да суботы новым грамадзкім рэдактарам Радыё Свабода будзе рок-музыка, лідэр гурту N.R.M., удзельнік шматлікіх незалежных музычных праектаў Лявон Вольскі.

Пасьля віцебскай настаўніцы Тацяны Севярынец стаць грамадзкім рэдактарам тыдня мы прапанавалі вядомаму беларускаму рок-музыку Лявону Вольскаму. Ягоныя абавязкі: штодня вызначаць пяцёрку лепшых матэрыялаў, даваць парады журналістам, а напрыканцы сплянаваць пятнічную вечаровую праграму, падсумаваць у наўпроставым этэры вынікі свайго рэдагаваньня. Кожную раніцу Лявон Вольскі будзе дзяліцца са слухачамі поглядамі на грамадзкія актуаліі.

Радыё Свабода

Апублікавана 21.10.2007 by  Андрэй.