Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Канцэрт у Графіці

Канцэрт у Графіці

NRM3-га снежня прайшоў чарговы акустычны канцэрт у клюбе Графіці. Бадай, гэта быў адзін з самых душэўных выступаў за апошнія колькі год. Амаль паміж кожнай песьняй музыкі жартавалі, размаўлялі з гледачамі, адказвалі на пытаньні. Гралі з усіх альбомаў патроху, з Народнага Альбому і праекту Я нарадзіўся тут, нават Мроеўскую песьню адну выканалі. Шмат кпілі з апошніх падзеяў. Тым, хто хваляваўся, што пасьля візыту да Праляскоўскага ў музыкантаў пачне працаваць "унутранны цэнзар", можна спаць спакойна. "Паветранны шар", "Маё пакаленьне", "Гадзючнік" як выконваліся раней, так і выконваюцца. На запыт аднаго з гледачоў, музыкі сачынілі экспромт-шансон пра нацыянальную бібліятэку. Як заўсёды, канцэрт скончыўся бісам, удзячнымі аплядысментамі і чаргой па аўтографы.

Фотарэпартаж з падзеі глядзіце на старонцы Нашай Нівы.

Апублікавана 04.12.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме