Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Крамбамбуля прэзэнтуе інтэрнэт-сінгл Дольчэ Віта

Крамбамбуля прэзэнтуе інтэрнэт-сінгл Дольчэ Віта

КрамбамбуляГурт «Крамбамбуля» 12 снежня зайграе сольны канцэрт у мінскім клубе «Фартуна». На выступе адбудзецца прэм’ера інтэрнэт‑сінгла «Дольчэ віта», рэліз якога павінен адбыцца днямі, а таксама прагучаць лепшыя песні гурта.

«Дольчэ віта» — першы новы запіс гурта пасля альбома «Крамбамбуля Святочная», які з’явіўся вясной 2007. Песня на мяжы поп‑музыкі і року ў фірмовым іранічным стылі распавядае пра жыццё звычайнага чалавека і яго мары.

«Гэта простая песня, якая на мой погляд больш падобная да «Каралёў раёну», — распавядае Лявон Вольскі. — Яна неяк сама па сабе з’явілася некалькі месяцаў таму падчас рэпетыцый. Пакуль што аніякай канчатковай мэты ў выглядзе новага альбома ці яго канцэпцыі яшчэ няма, таму нават не ведаю, ці патрапіць яна туды».

Сольны выступ 12 снежня у клубе «Фартуна», на якім адбудзецца яе прэм’ера, атрымаў назву «Зімовы канцэрт». На ім прагучаць таксама лепшыя песні «Крамбамбулі» з усіх чатырох студыйных альбомаў гурта.

Пачатак у 19 гадзін.

Апублікавана 05.12.2007 by  Андрэй.