Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › ВОЛЬСКІ, ХАМЕНКА, ВАРАШКЕВІЧ І ПАМІДОРАЎ ДАДУЦЬ КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ

ВОЛЬСКІ, ХАМЕНКА, ВАРАШКЕВІЧ І ПАМІДОРАЎ ДАДУЦЬ КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ

Мінская парафія св. Антонія і пробашч кс. Сяргей Пекачаў запрашаюць на яго 4 студзеня.

У канцэрце бяруць удзел Аляксандр Памідораў, Лявон Вольскі (гурт НРМ, праект "Крамбамбуля"), Ігар Варашкевіч (гурт "Крама"), Алег Хаменка (гурт "Палац").

Канцэрт адбудзецца а 19.00 гадзіне ў актавай зале ЖЭС №84 па адрасе: пр. газеты “Звязда”, 18 (былы пр. газеты “Известия”, за Маскоўскім рынкам). Уваход вольны.

Радыё Рацыя

Апублікавана 26.12.2007 by  Андрэй.