Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Віншуем з Новым Годам!

Віншуем з Новым Годам!

Гэты год быў досыць цікавым і багатым на музычныя падзеі. Нарэшце мы дачакаліся новых альбомаў ад НРМ і Крамбамбулі. "Менск і Мінск" стала песьняй году як па выніках шматлікіх галасаваньняў, так і па колькасьці спампоўваньняў з сайту Тузін Гітоў. Будзем спадзявацца, што 2008 год будзе ня меньш плённым і падорыць нам новыя сустрэчы і канцэрты.

Посьпехаў, шчасьця, здароўя музыкам, сябрам нашай суполкі і проста ўсім харошым людзям! Да сустрэчы ў наступным годзе!

Апублікавана 29.12.2007 by  Андрэй.