Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Беларускія рок-музыкі далі канцэрт у ЖЭСе

Беларускія рок-музыкі далі канцэрт у ЖЭСе

Аляксандар Памідораў, Алег Хаменка, Лявон Вольскі і Ігар Варашкевіч 4 студзеня сабраліся разам, каб даць невялікі акустычны канцэрт, які прайшоў у адным з ЖЭСаў ў мікрараёне Паўднёвы Захад. Як паведаміў ТГ Аляксандар Памідораў, такая акцыя стала магчымай дзякуючы айцу Сяргею з парафіі Сьвятога Антонія, на прапанову якой рок-музыкі і сабраліся разам. Акцыю падтрымаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Аляксандар ПамідораўКанцэрт на Каляды праводзіўся ўжо другі раз. Аляксандар Памідораў кажа, што такая ідэя зьявілася летась. Тады імпрэза прайшла ў тым самым ЖЭСе 25-га сьнежня. «Выйшла так, што гэта становіцца добрай традыцыяй», - кажа Аляксандар. У гэты раз канцэрт прайшоў 4 студзеня. Музыкі здолелі парадаваць вернікаў каляднымі песьнямі, кампазыцыямі з «Народнага альбома», «Сьвятога Вечару» ды ўласнага рэпэртуара.

Канечне, цяжка забясьпечыць маштабнасьць у такіх умовах, але народу было шмат. Нядаўна прызначаны арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў сваю падтрымку гэтай акцыі. Будзем спадзявацца, што такіх ініцыятываў стане болей.

Zap, для ТГ

Апублікавана 18.01.2008 by  Андрэй.