Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскi на Open.by

Лявон Вольскi на Open.by

У рэдакцыю інтэрнэт партала open.by завітаў цудоўны Лявон Вольскі, лідэр гуртоў "NRM" і "Крамбамбуля", каб адказаць на пытаньні журналістаў і шматлікіх наведвальнікаў.

14 лютага, у сусветны дзень усіх закаханых, гурт "Крамбамбуля" запрашае на "Рамантычны канцэрт", які адбудзецца ў мінскім West World Club. У праграме - новыя песні і лепшыя хіты, а таксама галоўнае - прыемныя сюрпрызы і неабмежаваны святочны настрой!

"Адмыслова для гэтага канцэрту мы рыхтуем розныя нечаканыя дуэты, - распавядае Лявон Вольскі. - Гэта свята закаханых, таму будзе шмат рамантычных песень, якія мы будзем спяваць разам з вядомымі дзяўчынкамі".

Плануецца, што з "Крамбамбулей" у гэты дзень заспяваюць прадстаўніцы розных мастацкіх і музычных плыняў: актрысы Святлана Зелянкоўская і Ганна Хітрык ("ДетиДетей"), рок-вакалісткі Руся (Indiga) і Вольга Самусiк ("Тарпач", Zygimont Vaza), фолк-спявачка Маша Яр (Yar).

Таксама падчас гэтага канцэрту ўпершыню за 4 гады гурт выканае песню "Грапа, к’янці і марціні" разам з опернай спявачкай Нінай Цішко. "Гэта без перабольшванняў ужо легендарны дуэт. Трэба будзе яго неяк запісаць!" - лічыць Лявон Вольскі.

Адказы на пытаньні чытайце тут.

Апублікавана 14.02.2008 by  Андрэй.