Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі намінаваны на выканаўцу году

Лявон Вольскі намінаваны на выканаўцу году

Апоўначы 19 лютага на «Тузіне Гітоў» распачынаецца афіцыйнае галасаваньне ў намінацыі «Выканаўца году». Па традыцыі ў журы гэтай намінацыі будуць усе наведнікі парталу – кожны можа аддаць свой голас за аднаго з прэтэндэнтаў адзін раз на дзень. 24 лютага апоўначы галасаваньне спыняецца, а ягоны пераможца будзе названы непасрэдна на самой цырымоніі ўзнагароджаньня 29 лютага ў КЗ «Мінск». У сьпіс намінантаў трапілі восем самых яскравых асобаў беларускага року.

Пры складаньні сьпісу прэтэндэнтаў на рок-карону ў намінацыі «Выканаўца году» ўлічваліся выканаўцы, якія цягам году яскрава засьведчылі сваю творчую актыўнасьць у сваіх праектах і па-за імі. Аргкамітэт кіраваўся наступнымі крытэрамі: а) прафэсіяналізм, б) удалы сцэнічны імідж і харызма, в) сталая прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы.

У выніку ў сьпіс намінантаў трапілі:
- Аляксей Шадзько
- Сяргей Міхалок
- Уладзімер Пугач
- Зьміцер Вайцюшкевіч
- Віталь Артыст
- Лявон Вольскі
- Ігар Варашкевіч
- Аляксандар Кульлінковіч

Галасаваць можна ад 0:00 19 лютага да 0:00 24 лютага. Кожны можа аддаць свой голас за аднаго з прэтэндэнтаў адзін раз на дзень. Вынікі будуць абвешчаныя непасрэдна на цырымоніі «Рок-Каранацыя» 29 лютага ў канцэртнай залі «Мінск».

Апублікавана 19.02.2008 by  Андрэй.