Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Гандлярке квіткамі не спадабалася афіша каляднага канцэрту Піт Пафа

Гандлярке квіткамі не спадабалася афіша каляднага канцэрту Піт Пафа

“Па сваёй свядомасці наша найвышэйшае чынавенства ад культуры – тыя самыя цёткі”. Такое меркаванне выказаў беларускі музыка Піт Паўлаў падчас круглага стала на тэму адносінаў паміж творцам, грамадствам і дзяржавай, арганізаванага часопісам Адміністрацыі прэзідэнта “Беларуская думка”.

Паўлаў параўнаў чыноўнікаў з прадаўшчыцамі білетаў, якім не спадабалася афіша яго каляднага канцэрта і таму яны яе не вывешвалі. “Гэтакі сабатаж на ўзроўні прадаўшчыц білетаў… ёсць праява нашай ідэалогіі”, — лічыць Паўлаў.

Падчас круглага стала, матэрыялы якога апублікаваныя ў першым сёлетнім нумары часопіса, Піт Паўлаў неаднойчы гаварыў пра беларускіх чыноўнікаў і даваў ім даволі жорсткія ацэнкі:

“Гэта не чынавенства ў трэцім калене, не людзі з пэўнымі мастацкімі памкненнямі, якія самі глыбока разбіраюцца ў тым ці іншым гатунку мастацтва і праз прызму гэтага могуць меркаваць пра мастацтва ўвогуле. Наша чынавенства - гэта цёткі з шыньёнамі і начосамі”.

Апублікавана 25.02.2008 by  Андрэй.