Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Падбярэскі пра альбом Вольскага: Актуальна!

Падбярэскі пра альбом Вольскага: Актуальна!

Крытык Сяргей Будкін не прыняў новага сольнага альбому Вольскага. Зьміцер Падбярэскі пярэчыць яму:

«Альбом «Куплеты і прыпевы» — гэта аўтарскае пераламленьне канцэпцыі «Крамбамбулі». «Крамбамбуля» — папсовы, калектыўны альбом. «Куплеты і прыпевы» сыходзяць не ад калектыву, але ад адной асобы. Альбом цалкам адпавядае назьве. Прыпеўкі заўсёды актуальныя ў пэўны час і ў пэўных абставінах. Наўрад ці гэты альбом будзе актуальны празь пяць гадоў. Але зараз ён знойдзе свайго слухача. Ён дасьціпны й востры, прызначаны для сёньняшняга дня. Таму — чакаем новых прыпеваў».

Апублікавана 22.04.2008 by  Андрэй.