Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › «Крамбамбуля» едзе па Беларусі

«Крамбамбуля» едзе па Беларусі

Гурт «Крамбамбуля» зараз актыўна рыхтуе новую праграму «Хвалі пазытыву», прэм’ера якой у Менску адбудзецца 21 траўня падчас сольнага канцэрту ў КЗ «Мінск».

Лявон Вольскі: «Ужо ёсьць некалькі новых песень, адна зь якіх мае працоўную назву „Хіцяра“. Таксама на менскім выступе плянуем паказаць некалькі новых дуэтаў, але і не забудземся на зробленыя раней. Мы ўжо запрасілі выйсьці з намі на сцэну Сьвятлану Зелянкоўскую, Ганну Хітрык і Вольгу Самусік». Цягам траўня «Крамбамбулю» ўбачаць і пачуюць таксама жыхары Гомеля, Магілёву, Горадні і Берасьця.

Крамбамбуля. 5 год«Хвалі пазытыву» – гэта працяг добрай традыцыі «Крамбамбулі» рабіць кожны сэзон эксклюзыўную праграму, якая зьмяшчае вядомыя гіты і новыя экспэрымэнты, а таксама адлюстроўвае спэцыфічны настрой моманту. Гэтым разам галоўная тэма – надыход лета зь яго яркім сонцам, блакітным небам і доўгачаканымі вакацыямі.

«Ужо ёсьць некалькі новых песень, адна зь якіх мае працоўную назву „Хіцяра“, – распавядае Лявон Вольскі. – Таксама на менскім выступе плянуем паказаць некалькі новых дуэтаў, але і не забудземся на зробленыя раней. Мы ўжо запрасілі выйсьці з намі на сцэну Сьвятлану Зелянкоўскую, Ганну Хітрык і Вольгу Самусік».

З новай праграмай «Крамбамбуля» паедзе ў першы за некалькі гадоў тур па Беларусі, які ахопіць Гомель (15 траўня, ГЦК), Магілёў (16 траўня, «Ліга»), Горадню (22 траўня, КЗ Філярмоніі) і Берасьце (23 траўня, ДК Прафсаюзаў).

21 мая ў КЗ «Мінск» гурт «Крамбамбуля» з праграмай «Хвалі пазытыву». Таксама ўдзельнічаюць С. Зелянкоўская, Г. Хітрык, В. Самусік і іншыя. Пачатак 19:00. Квіткі 15-37 тыс. Даведка: (029) 655-55-96, (033) 655-55-96

ТГ

Апублікавана 29.04.2008 by  Андрэй.