Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Апошнія песьні

Апошнія песьні

На ўчорашнім канцэрце ў мяне спыталі, дзе можна спампаваць апошнія песьні гурту. На дадзены момант у N.R.M. тры новыя песьні:

1. Go Home (Сталінград)
2. Гадзючнік (Усё роўна мы пераможам)
3. Welwetowe swetry

Дык вось дзьве першыя песьні можна спампаваць, дзякуючы нашым братам-палякам, якія ў жніўні 2005 году запісалі канцэрт ва Ўроцлаве. Запісы атрымаліся даволі добрымі, таму пампуйце... А вось кавэр на песьню Pidżama Porno пакуль нідзе ня знойдзіце :)

P.S. Песьню «Welwetowe swetry» у выкананьні Pidżama Porno можна спампаваць на афіцыйным сайце гурту!

Апублікавана 24.01.2006 by  Slaver.