Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі зайграе абяцаны міні-канцэрт

Лявон Вольскі зайграе абяцаны міні-канцэрт

24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе эксклюзіўны міні-канцэрт ў дыскарні "Містэрыя гуку" (ГЦ "Рыга") з нагоды выхаду CD-версіі свайго сольнага альбому "Куплеты і прыпевы".

Мерапрыемства мела адбыцца некалькі тыдняў таму, але Лявон захварэў. "Нейкі моцны вірус. Высокая тэмпэратура і ўсе іншыя хваробныя радасці…" - патлумачыў ён тады ў сваім ЖЖ і паабяцаў, што ўсё абавязкова адбудзецца.

"Вірус быў сапраўды нейкі дзікі, але з дапамогай лекараў атрымалася яго перамагчы, - распавядае Вольскі зараз. - Таму чакаю ўсіх у гэты чацьвер у "Містэрыі". Будзе міні-канцэрт, аўтограф-сэсія і фота".

Нагадаем, што больш выступаў з праграмай "Куплеты і прыпевы" музыка не плануе. CD-верcія сольнага альбому Лявона Вольскага, якая з’явілася ў продажы некалькі тыдняў таму, дадаткова змяшчае караоке-версіі ўсіх песень, а таксама тэксты, акорды і слоўнік выкарыстаных тэрмінаў. Пачатак мерапрыемства ў 18 гадзін.

Апублікавана 22.07.2008 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме