Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Канцэрт у "Рызе"

Канцэрт у "Рызе"

Больш за сотню гледачоў прыйшло на імправізаваны канцэрт-прэзентацыю альбома "Куплеты і Прыпевы" ў музычную краму Містэрыя Гуку, што знаходзіцца ў гандлевым цэнтры Рыга. Лявон з гітарыстам, пад мінусавую фанаграму, выканалі пяць песен: Дэпутаты, Палітычны каментатар, Жрэа-Жэс, Служы-служы салдацік і Пасат-універсал. Атмасфэра была ня проста цёплай, а літаральна сьпякотнай, зважаючы на +30 на вуліцы і поўную адсутнасьць кандыцыянераў у памяшканьні. Як пажартавалі напрыканцы: наступны канцэрт варта праводзіць у саўне. Тыя хто вытрымаў да канца, мелі шанец атрымаць аўтограф.

PS: стыльна аздоблены дыск каштуе 19 тыс. і асабліва прыдасцца да праслухоўваньня ў застольнай кампаніі, бо ўтрымлівае караоке вэрсіі ўсіх песен.

Апублікавана 24.07.2008 by  Андрэй.