Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Гурт N.R.M. выклаў рарытэтную песню, каб дапамагчы сабраць грошы для Мішы Ларына

Гурт N.R.M. выклаў рарытэтную песню, каб дапамагчы сабраць грошы для Мішы Ларына

Гурт N. R. M. выклаў на сайце serca.tut.by для вольнага пампавання рарытэтную песню "13". Мэта акцыі - дапамагчы сабраць 350 тысяч еўра, патрэбных Мішы Ларыну, каб зрабіць аперацыю па перасадцы сэрца. Зараз на яго рахунку толькі дзясятая частка неабходных сродкаў. Грошы можна пералічыць праз банк і Webmoney.

Песня "13" мае цікавую гісторыю, якая пачалася больш за 10 год таму. "Міхал Анемпадыстаў прапанаваў пасля "Народнага альбому" зрабіць альбом марскіх песень і даў мне паслухаць нейкіх кельтскіх спеваў, - распавядае Лявон Вольскі. - Пад іх уплывам я напісаў гэткую песню-стылізацыю. "Марскі праект" так і не адбыўся, а песня на студыйныя альбомы N. R. M. не патрапіла. Мы яе выканалі на акустыцы 10 гадоў таму і зноў прыгадалі яе толькі на акустыцы ў гэтым траўні. Адтуль і запіс".

Удзельнікі гурта спадзяюцца, што іх песня дапаможа сабраць грошы для Мішы Ларына. "Мýзыка - гэта вялікая сіла, якая павінна дапамагаць рабіць наш свет лепшым у глабальных і часам нават прыватных справах гэткага кшталту, - лічыць гітарыст гурта Піт Паўлаў. - Мы спадзяемся, што ўсё атрымаецца і заклікаем усіх хто можа, дапамагчы Мішы".

Як пералічыць грошы

Кашалькі Webmoney. У доларах ЗША - Z622038393970, еўра - E286206891870, расійскіх рублях R695931672751, беларускіх рублях - B411817094794.

У любым аддзяленні “Беларусбанка” - трэба толькі мець рэквізіты яго рахунка. Квіток запаўняць не трэба, пашпарт не патрэбен. У беларускіх рублях: філіял 511 ААТ "АСБ Беларусбанк", Код 815 УНП 100349858, разліковы рахунак 3819382103561, для пералічэння на рахунак №01000019 для Ларына Міхаіла.

Валютныя рахункі, інфармацыя для банкаўскіх пералічэнняў з-за мяжы, а таксама падрабязна пра Мішу Ларына - на сайце serca.tut.by.

Апублікавана 05.08.2008 by  Андрэй.