Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Стужка навінаў у фармаце RSS

Стужка навінаў у фармаце RSS

Зь сёньняшняга дню ўсе навіны на сайце можна атрымоўваць у фармаце RSS. Такім чынам Вы зможаце сачыць за навінамі і атрымліваць іх без спазьненьня. Што такое RSS і як ім карыстацца можна чытайце далей...

RSS — гаэта скарачэньне ад Really Simple Syndication, што можна перакласьці як сапраўды простая сындыкацыя. Гучыць пакуль не зразумела :) Сындыкаваньне значыць "атрыманьне, набыцьцё інфармацыі". Такім чынам RSS — форма простага набыцьця інфармацыі. Дзякуючы RSS, Вы можаце атрымліваць назвы і кароткі зьмест усіх сьвежых артыкулаў, якія з'яўляюцца на сайце. Для апрацоўкі інфармацыі існуюць спэцыяльныя праграмы, а таксама плягіны для браўзэраў. Вельмі лёгка працаваць з RSS у браўзэры Опера, які зьбірае інфармацыю, а потым яе адлюстроўвае, як новыя паведамленьні ва ўбудаванай паштовай праграме. Ёсьць плягін і для Firefox, ёсьць асобныя праграмы кшталту Abilon. Зараз амаль кожны сайт мае магчымасьць трансляваць стужкі навінаў, таму для большасьці карыстальнікаў RSS ужо знаёмая рэч. Атрымліваць навіны з нашага сайту можна па гэтай спасылке.

P.S. Таксама чытайце пра RSS у Вікіпэдыі.

Апублікавана 28.01.2006 by  Slaver.