Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі адказаў на пытаньні прыхільнікаў

Лявон Вольскі адказаў на пытаньні прыхільнікаў

Сёньня Лявон Вольскі цягам некалькіх(!) гадзінаў адказваў на пытаньні прыхільнікаў беларускага року і ня толькі. Музыка, як заўсёды, цюкаў па клявішах сам і адказаў усім госьцікам форуму. Некалькі пытаньняў закранулі непасрэдна наш фан-клюб:

Што там з Канстытуцыяй НРМ? Сакратар па юрыдычных пытаньнях СС НРСМ Ян Марозаў
Працуем. Вы мусіце штодня дасылаць СМС да мяне: “не забудзьцеся на Канстытуцыю!”. І я не забудуся.

На якiх сайтах у Iнтэрнеце можна пачытаць пра NRM? Сяргей, Вiлейка
nrm.by.com – гэта афіцыйная старонка. А ўжо адтуль можна зайсьці яшчэ шмат куды, дзе ёсьць іншая інфармацыя. Напрыклад, пра НРСМ – фан-клюб нашае каманды.

Як вы ставіцеся да стварэньня фан-клюбу N.R.M.?
А як мне ставіцца? Я бязьмерна шчасьлівы й радасны.

Ня ведаю нават чаго спытаць... Хочацца проста падзякваць за ўсё! ДЗЯКУЙ, ЛЯВОН!!! Slaver
А-а! Канстытуцыя! Узгадаў!

Ці можа пашпарты грамадзян Н.Р.М. змяніць на партбілеты :o)?
Не. Мы дзяржава, таму толькі пашпарты. А партбілеты можна ўвесьці ў СС НРСМ (Суполка Сяброў Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі) - наш фан-клюб. Звярніцеся да іх з гэтай прапановай.

Цалкам канфэрэнцыю можна прачытаць на форуме Радыё Свабода, фотаздымкі знаходзяцца тут.

Апублікавана 15.02.2006 by  Alonka.