Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі выступіў на фэсце Бардаўская Восень 2008

Лявон Вольскі выступіў на фэсце Бардаўская Восень 2008

Выступ сьпевака адбыўся 24-га кастрычніка ў Бельску (Польша). Фота ў блёгу Алеся Аркуша. А ўчора ў межах фэсту адбыўся канцэрт Народнага Альбому. Справаздача на сайце Радыё Рацыя.

Бардаўская восень 2008

XV Фэстываль беларускaй бардаўскай ды аўтарскай песьні БАРДАЎСКАЯ ВОСЕНЬ 2008 пройдзе з 24 па 27 кастрычніка.

ПРАГРАМА ФЭСТЫВАЛЮ.

24.10.2008 (пятніца)
Бельскі дом культуры - 18.00
Алег Кабзар, Tамаш Суліма, Ilo&Friends, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі

25.10.2008 (субота)
Бельская Ратуша - 15.00
„Сустрэча. Музыка. Размова.” – канцэрт Алегa Кабзарa, cустрэча з госьцьмi (між іншымi Надзея Артымовіч, Міхал Анемпадыстаў, Aндрэй Сьцепанюк)
Бельскі дом культуры - 18.00
Босае Сонца, Кася Камоцкая, Таццяна Беланогая, Аляксандр Памідораў, НАРОДНЫ
АЛЬБОМ

26.10.2008 (нядзеля)
Сінагога ў Орлі - 16.00
„Канцэрт y Сінагодзы” – Аляксандр Памідораў , Віктар Шалкевіч
Гайнаўка – Беларускі музей
18.00 - Прэзентацыя фільма Bіктара Kорзуна „Нясі мяне восень, альбо барды ў Бельску”, сустрэча з рэжысёрам
19.00 „Жаночы Канцэрт” – Кася Камоцкая, Таццяна Беланогая

27.10.2008 (панядзелак)
Радыё Беласток. 19.05
Канцэрт у прамы эфір
Алег Кабзар,
Аляксандр Памідораў,
Босае Сонца

Апублікавана 26.10.2008 by  Андрэй.