Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › 22-ая песьня з праекту Я нарадзіўся тут

22-ая песьня з праекту Я нарадзіўся тут

У новым туры на ТГ гурт GARADzKIJA прадстаўляе песьню «Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае», толькі што запісаную ў студыі новым складам гурта. Піт Паўлаў: «Асабіста я лічу, што гэта 22-ая песьня з супольнага праекту, бо менавіта для яго яна і была напісаная».

Больш чым год гурт GARADzKIJA не было відаць на музычным даляглядзе. Але выявілася, што чуткі пра распад каманды перабольшаныя. Піт Паўлаў набраў новых музыкаў ды аднавіў дзейнасьць свайго сольнага праекту. Нядаўна GARADzKIJA вярнуліся з туру па Польшчы і пачалі пісаць новы альбом. Адна зь першых запісаных песень — «Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае». Гэты твор зьявіўся яшчэ восем гадоў таму, калі вялася праца над супольным праектам «Я нарадзіўся тут». Піт Паўлаў апавядае, што прапанаваў яе ўключыць у дыск. «Так сталася, што яна не прайшла „худсавет“. Тым ня менш, я сам для сябе ўсе гэтыя гады лічу яе 22-ай песьняй з гэтага праекту».

ТГ

Апублікавана 04.11.2008 by  Андрэй.