Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Народны альбом 2 і 3 сьнежня Народны альбом 2 і 3 сьнежняДля нас, удзельнікаў праекту, незалежна ад месца і часу правядзеньня канцэртаў, «Народны альбом»— заўсёды сьвята. Паколькі ў беларускай традыцыі сьвяткаваньні доўжацца не адзін дзень, а два (прыклады — вясельле, Божае Нараджэньне, Новы год і праводзіны ў войска), дык мы таксама намысьлілі зрабіць два дні канцэртаў. Разам з тым хочацца заўважыць, што з наступнага году ўдзельнікі «Народнага альбому» маюць намеры адысьціся ад завядзёнкі і грацьмуць «Народны альбом» тры дні запар. Або чатыры. Не выключана, што і пяць. (І ўзоры для перайманьня ёсьць — юдэі святкуюць Хануку восем дзён, а мусульмане сьвята Рамазан — ажно 30). Спадзяемся, што гэтымі сьнежаньскімі канцэртамі мы ўздымем Ваш сьвяточны настрой і распачнем у Вашых сэрцах калядна-навагодні розрух. Чакаем Вас у нас на «Альбоме», З павагай, Міхал Анемпадыстаў Штогадовая зімовая сустрэча з праектам "Народны альбом" пройдзе 2 і 3 сьнежня ў Малой залі КЗ «Менск» (вул.Кастрычніцкая, 5). Пачатак у 19.00. Канцэрты праходзяць у рамках кампаніі "Будзьма!" Даведкі па т.: (029) 254-49-09, (029) 671-58-65 |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |