Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Кліп-Марафон-2008

Кліп-Марафон-2008

Першая штогадовая прэмія беларускага музычнага відэа «Кліп-Марафон-2008» пройдзе 14 сьнежня ў клюбе «Акварыюм» і будзе прымеркаваная да 20-ці годзьдзя выхаду дэбютнага айчыннага музычнага кліпа «Ура!» — 1988 год, гурт «Бонда».

«Кліп-Марафон-2008» працягвае свае традыцыі: акрамя конкурснай часткі адбудзецца паказ відэа ў намінацыях «Рарытэт» і «Прэм’ера», а лепшыя кліпы вызначацца шляхам глядацкага галасаваньня.

Прэмія рыхтуе шмат сюрпрызаў, адзін зь якіх прэзэнтацыя разам з выдавецкім лэйблам «БМА-group» першага ў Беларусі DVD, які ўвабраў у сябе 43 відэаролікі агульнай працягласьцю звыш дзьвюх гадзінаў.

Відэакліп на песьню «Ура» гурта «Бонда». 1988 год. Рэж.: Г.Шувагін.
У фэсьце возьмуць удзел такія зоркі рок-сцэны як Крамбамбуля, ZET, Крама, Палац, B.N., IQ48, Mauzer, Partyzone, Tarpach, Neuro Dubel і інш. Прэмія «Кліп-Марафон» пройдзе ўжо ў другі раз.

Квіткі можна замовіць праз нумар: 8 029 6010769.

Апублікавана 30.11.2008 by  Андрэй.