Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Паўлаў абвесьціў кастынг

Паўлаў абвесьціў кастынг

Неўзабаве пачнуцца здымкі кліпу гурта GARADzKIJA. У Піта Паўлава ўжо існуе адпаведная дамоўленасьць на гэта зь беларускім тэлебачаньнем і рэжысэрам Анатолем Вечарам, ужо гатовы і сцэнар. Не стае адзінага. Піт Паўлаў: «Геніяльнасьць абранай песьні гарантуе бясконцую славу новаму кліпу. Не хапае толькі галоўнае гераіні, той самай, юнай і прыўкраснай прыхільніцы рок-музыкі, здольнай сыграць сябе самую, шчыра і кранальна закаханую ў рок-культуру і, у прыватнасьці ў творчасьць гурта GARADzKIJA».

Піт кажа, што для таго, каб увасобіць у відэа ідэю патрэбна маладая дзяўчына — старшаклясьніца альбо студэнтка. Кастынг на выканаўцу галоўнае ролі абвешчаны, і ўжо зьбіраюцца фотаздымкі прэтэндэнтак. Са словаў музыкі, да ўдзельніц кастынгу ёсьць толькі адна ўмова. «Яны мусяць разумець, што адбор вядзецца не сярод прафэсійных мадэляў, а хутчэй сярод звычайных менскіх дзяўчынак, прыгажосьцю й артыстызмам якіх слаўны наш цудоўны горад!»

Фота і кантактную інфармацыю можна дасылаць праз дырэктара гурта GARADzKIJA: [email protected]

ТГ

Апублікавана 17.12.2008 by  Андрэй.