Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Zet і дуэт Вольскі і Памідораў у радыёперадачы Новая Зямля

Zet і дуэт Вольскі і Памідораў у радыёперадачы Новая Зямля

8 студзеня а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by):
- Лявон Нарушэвіч з псыхадэлічна-шумавым прысьвячэньнем гарэлцы “Vot Ka”;
- альбом хмельных вальсаў ад Зьмітра Вайцюшкевіча (песьня з рэпэртуару Анжэлікі Агурбаш);
- “Neuro Dubel” выконвае кавэр на “Rammstain” – “Бухаст”;
- рарытэтная чумацкая песьня ад гурту “Ліцьвіны”;
- гурт “Zet” са сваім адзіным акустычным творам пра “Крыжачок”;
- бард Віктар Шалкевіч – дэбютнік “Prawincyja” (1992 г.);
- хіп-хопавы дуэт Памідораў & Вольскі – “Дзень без гарэлкі”;
- а таксама Рыгор Барадулін, “Народны альбом” і ансамбаль “Бяседа”.

Апублікавана 06.01.2009 by  Андрэй.