Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Пляны на 2009-ы

Пляны на 2009-ы

Заінтрыгаваў і Лявон Вольскі: напрыканцы зімы ці ў сакавіку музыкант плануе рэліз праекту з песнямі ў стылі 60-х гадоў. Але не блытаць, папярэджвае Лявон: гэта не “Крамбамбуля” і не “N.R.M.”!!

Лявон Вольскі: “Гэта самастойны праект, у якім паўдзельнічалі розныя культавыя беларускія людзі”.

Да таго ж Вольскі плануе прэзентаваць DVD “Крамбамбулі” з канцэрту ў Дзень св.Валянціна.

А вось “N.R.M.”, са словаў Лявона, хутчэй за ўсё падасца ў тур па Беларусі. Не выключана, што ў 2009-ым музыканты выпусцяць і новы альбом, але пра гэта Лявон пакуль кажа не вельмі ўпэўнена – таксама каб не сурочыць.

Лявон Вольскі: “Для новага альбому “N.R.M.” пішуцца песні і работа вядзецца, але ж ці будзе альбом – невядома, я пакуль баюся пра гэта казаць".

Чытаць цалкам.

Апублікавана 16.01.2009 by  Андрэй.