Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › GARADzKIJA ў Гомелі 19 сакавіка

GARADzKIJA ў Гомелі 19 сакавіка

Мінскі рок-гурт “GARADzKIJA”, працягваючы сваю гастрольную трасу па краіне (рэдкая для беларускіх музыкаў справа!), выступіць разам з гомельскім гуртом сучаснага беларускага фолк-року “БАН-ЖВІРБА”, чыя музыка вядомая неверагодным сплавам беларускіх народных песенных традыцыяў з сучаснымі кірункамі альтэрнатыўнай моладзевай музыкі.

Неверагодны пазытыў і хвацкі вясновы танцавальны настрой!

19 сакавіка, а 19:00, у гомельскім ГЦК (вул. Ірынінская, 16) у межах кампаніі “Будзьма!” адбудзецца вялікі веснавы канцэрт рок-гурту “GARADzKIJA” (Мінск) і гурту фолк-року “БАН-ЖВІРБА”.

Даведкі праз тэлефон: + 375 29 332 32 38

Апублікавана 10.03.2009 by  Андрэй.