Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Крамбамбуля -- ляўрэат Залатога Вуха 2009

Крамбамбуля -- ляўрэат Залатога Вуха 2009

Названыя ляўрэаты прэміі «Альфа-радыё» ды Міністэрства інфармацыі. Разынка прэміі ў тым, што тут няма падзяленьняў на месцы. Кампанія адзначаных ня надта пярэстая. Як і заўжды пераважная большасьць у ёй — прадстаўнікі папулярнай музыкі, але здолелі патрапіць у 20-ку абраных і два беларускамоўныя гурты — «Палац» і «Крамбамбуля».

Найлепшых абралі слухацкім галасаваньнем з 308 выканаўцаў, што захацелі ў ім паўдзельнічаць. Арганізатары прэміі вырашылі скончыць галасаваньне на этапе выбару 20-кі лепшых і не разьмяркоўваць іх па намінацыях. «Галоўная асаблівасьць нашай прэміі — адсутнасьць першых, другіх ды пятых месцаў», — заяўляюць яны. У сьпіс уладальнікаў «залатых вушэй» трапілі айчынныя пап-выканаўцы, але сярод іх ёсьць украінская сьпявачка Мята. На «Альфа-радыё» патлумачылі гэта тым, што яна мае беларускія карані.

Яшчэ зь цікавостак прэміі — упершыню адну статуэтку атрымаюць чатыры выканаўцы. Гонар выпаў гурту зь дзікунскай назвай White Russia. Адзначаныя таксама «Крамбамбуля» і «Палац», намінанты «Крама», ESPRIT і Dali не атрымалі нічога, а прыз «За творчае даўгалецьце» ўзяў Аляксандар Саладуха.

«Залатыя вушы» раздадуць на цырымоніі 3 красавіка ў менскім Палацы спорту.

Сьпіс ляўрэатаў тут.

ТГ

Апублікавана 24.03.2009 by  Андрэй.