Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Пытаньні і апытаньні

Пытаньні і апытаньні

Сёньняшняе паседжаньне хоць і было нешматлікім, але падштурхнула да вырашэньня некаторых пытаньняў.

Першае зь іх — стварэньне пасьведчаньняў фан-клюбу N.R.M.. Зараз на форуме абмяркоўваецца, што варта зьмяшчаць на ім: сапраўдны здымак ці аватар з форума альбо ЖЧ. Таксама абмяркоўваецца, якія дадзеныя павінны быць у пасьведчаньні.

Другое пытаньне — ці патрэбная асобная калёнка для банэраў на сайце? Варыянт з 3-яй калёнай можна ўбачыць у дадзенай тэме на форуме.

Ну, і нарэшце, вырашылі, што настаў час рабіць новы наклад цішотак фан-клюбу. Будзем усе ў ніх на Першым усенрмаўскім сходзе! Пакажам, што нас дахалеры!

Апублікавана 14.05.2006 by  Slaver.