Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Слава героям! (Летнія нататкі. 2)

Слава героям! (Летнія нататкі. 2)

16 ліпеня а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by):

- гурт-навародак “Djum”, рэанімаваны ансамбаль “Рэха” й прадстаўнікі брыт-поп-сцэны “Open Space”;
- Матс Густафсан і Павал Аракелян – культурны тэракт у Белдзяржфілярмоніі (з рэчдокамі);
- сумесная інтуітыўная імправізацыя гурту “Князь Мышкін” і гітарыста з 40-гадовым стажам Яўгена Канавалава;
- запісы з акцыі “La Madre Naturaleza” – Раман Яраш, Зьміцер Вішнёў;
- дуэт Русі й Андруся Такінданга – “Гэты час”,
- навіны праекту па музычнай беларусізацыі “Перазагрузка” – “чароўны трусік” Юры Дземідовіч;
- “Магутны Божа” Натальлі Арсеньневай у выкананьні квартэту Паўлаў–Вольскі–Вайцюшкевіч–Круглова (2000).

Апублікавана 17.07.2009 by  Андрэй.