Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Далучыцца ў каманду па стварэньні другога выданьня Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі

Далучыцца ў каманду па стварэньні другога выданьня Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі

Шукаецца энэргічны, адказны, мабільны чалавек (пол ня мае значэньня) для працы па зьбіраньню і ўдакладненьню ўжо наяўнай інфармацыі для другога выданьня «Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі».

Запрашаю тых, хто жадае праз гэтую працу бліжэй пазнаёміцца зь некаторымі айчыннымі выканаўцамі і калектывамі. Добрай аплаты працы не абяцаю, але нешта адшукаецца.

Праца разьлічана прыблізна на два гады, хоць значнага часу вымагаць ня будзе. Асобна: будзе патрэбны адмысловец, які здолее падрыхтаваць да выданьня энцыкляпэдыю ў мультымэдыйным варыянце, чалавек з досьведам падобнай працы. Усе прапановы дасылайце на адрас [email protected].

Дзядзя Дзіма Падбярэзскі:)

Апублікавана 03.09.2009 by  Андрэй.