Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі прыйдзе павіншаваць "Будзьма!"

Лявон Вольскі прыйдзе павіншаваць "Будзьма!"

Агульнанацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” 30 кастрычніка ў малой залі канцэртнага зала “Мінск” святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоў.

У канцэрце возьмуць удзел знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў - сябры кампаніі “Будзьма беларусамі!”:

Хор “Унія” Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, “IQ-48” і “ДетиДетей”, Севярын Квяткоўскі і Анка Упала.

Квіткоў у продажы не будзе. А патрапіць на шоў у пастаноўцы рэжысёра Вітаўтаса Грыгалюнаса магчыма, выйграўшы ў конкурсе.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы: з 6 па 9 кастрычніка, з 12 па 16 кастрычніка і з 19 па 23 кастрычніка.

Калі ўзяць удзел у конкурсе з першага этапу, будзе дастаткова адказаць на 5 пытанняў, каб патрапіць у кола шчасліўчыкаў, сярод якіх лёсаваннем будуць вызначаныя ўладальнікі запрашальнікаў. Калі далучыцца з другога этапу, то трэба будзе адказаць на пытанні і першага, і другога этапаў конкурсу. Калі ж удзельнічаць у конкурсе з трэцяга этапу, то толькі правільна адказаўшы на ўсе без выключэння пытанні, ёсць шанец апынуцца сярод удзельнікаў адной з самых шыкоўных імпрэзаў кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Глядзіце пытанні на www.budzma.org, дасылайце адказы на [email protected] і, калі ласка, абавязкова пазначайце сваю зваротную сувязь (нумар мабільнага тэлефона і/ці адрас паштовай інтэрнэт-скрыні). Далучайцеся да святкавання гадавіны кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Будзьма разам, сябры!

Апублікавана 06.10.2009 by  Андрэй.