Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Святочны дыск ад Лявона Вольскага

Святочны дыск ад Лявона Вольскага

30 снежня адбыўся рэліз супольнага праекту «Такога няма нідзе» (CD + DVD), аўтарам усіх песень якога з’яўляецца Лявон Вольскі. Набыць дыскі можна ў крамах «Містэрыя гуку».

У запісе праекту, прысвечанага 60-м гадам мінулага стагоддзя, ўзялі ўдзел Павел Булатнікаў («Ляпис Трубецкой»), Алег Хаменка («Палац»), Уладзімір Пугач («J: морс»), Віталь Артыст («Без Билета»), Руся (Indiga, Akana-NHS), а таксама акцёры Ганна Хітрык («ДетиДетей»), Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз. Апрача музычнага альбому праект мае і відэаверсію з 11 песень.

«Праект яўляецца псеўдадакументальным пазітыўна-музычным эксперыментам на тэму таго, як бы выглядалі і што бы спявалі яго ўдзельнікі, каб жылі ў тыя часы ў розных краінах свету — ад Францыі, Англіі і ЗША да Беларусі і Кітая. Мне здаецца, што мы зрабілі шэраг сэнсацыйных і нават шакіруючых выкрыццёў», — прызнаўся Лявон.

«Такога няма нідзе» пабачыў свет у форме калекцыйнага двухдыскавага (CD + DVD) выдання ў digipack з вялікім буклетам. Акрамя 11 песень праекту абодва дыскі будуць змяшчаць бонусы. На CD таксама будзе змешчана новая кампазіцыя «Дай мне знак» (аўтар і выканаўца Лявон Вольскі), а на DVD — тэксты і акорды да ўсіх песень, фотагалерэя са здымак, а таксама інтэрв’ю з удзельнікамі.

Паглядзець некаторыя відэа можна на TUT.BY.

Апублікавана 31.12.2009 by  Slaver.