Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Праект-містыфікацыя ад Вольскіх

Праект-містыфікацыя ад Вольскіх

Група беларускіх музыкаў і актораў зьдзейсьнілі музычнае падарожжа ў 60-я. Праект «Такога няма нідзе» запісаны яшчэ пазалетась урэшце прэзэнтаваны ў выглядзе CD і DVD-вэрсіі, што была запісаная для навагодняга тэлешоў тэлеканалу «Белсат». Гэтыя песьні яскрава сьведчаць, што Вольскі здольны быў бы тэкстава абслугоўваць усю нашу эстраду, каб на тое была патрэба.

Лявон Вольскі і Ўладзімер ПугачСям’я Вольскіх урэшце зрэалізавала да канца грандыёзную задуму, як для беларускага шоў-бізу і прадставіла двайны дыск у фармаце DVD+CD з запісамі песенак для альтэрнатыўнага навагодняга тэлешоў. Бачна адразу — хацелі зьдзівіць. Адсюль і падбор актораў-выканаўцаў — ад вакалісткі «Зьмяі» да экс-зорак клюбу вясёлых і кемлівых (часам уражаньне, што некаторыя зь іх не зусім дапялі да сэнсу праекту). Адсюль і маштабнасьць музычнай задумы: стварэньне праекту-містыфікацыі, у якім ляканічна распавядаецца зь беларусацэнтрычнага пункту гледжаньня гісторыя 60-х гадоў з гіпі, рокенрольшчыкамі і рэвалюцыянэрамі, брадвэйскімі мюзыкламі, парыскімі кавярнямі і тэатрамі-кабарэ. Выдатная стылізацыя, вартая куды большага бюджэту, чым гэтая карцінка.

Прыемна, што ў песьнях няма сьцёбу ўзроўню сольнай праграмы Вольскага «Куплеты і прыпевы», гэтыя песьні яскрава сьведчаць, што Лявон здольны быў бы тэкстава абслугоўваць усю нашу эстраду, каб на тое была патрэба. Хіба адна — кожны з твораў праграмы «Такога няма нідзе» наўрад ці можа зажыць самастойным жыцьцём. Па-за канцэпцыяй навагодняга тэлепраекту які «Рыкша» ад дуэту Хаменка-Пытлева ці «Джэймс Бонд» ад Віталя Артыста могуць падацца малаўдалай музычнай пародыяй.

Такога няма нідзе, West Records, 2009

SB, ТГ

Апублікавана 16.01.2010 by  Андрэй.