Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі: «Дай мне надзею, што я засьпею»

Лявон Вольскі: «Дай мне надзею, што я засьпею»

У новым туры на ТГ Лявон Вольскі прадстаўляе песьню «Дай мне знак» — твор, якім сканчваецца ягоны праект «Такога няма нідзе». «Падумалася, што ў праграме бракуе нейкае выніковае песьні. У 60-я шмат у якіх краінах былі ўласьцівыя ідэі вызваленьня ад акупацыйнае ўлады, таму песьня атрымалася трошкі сумная, але аптымістычная», — кажа Лявон.

Лявон Вольскі кажа, што напісаў песьню «Дай мне знак» ужо пасьля тэлепрэзэнтацыі праекту «Такога няма нідзе», што прайшла на Новы 2009 год. «Напісаў гэты твор у Варшаве ў лютым мінулага году. Падумалася, што ў праекце „Такога няма нідзе“ бракуе нейкае выніковае песьні, нейкае рысы, якая б завяршыла праект».

Як і ўсе песьні з праекту — «Дай мне знак» адсылае ў 60-я гады. «У той час былі ўласьцівыя настроі свабоды, вызваленьня ад комплексаў, а ў багата якіх краінах (напрыклад, у Чэхаславаччыне) — і вызваленьня ад акупацыйнае ўлады, — кажа Лявон. — На жаль, тагачасная вызваленчая плынь была спыненая магутнай рэпрэсыўнай машынай, але праз дваццаць гадоў нарадзілася зноў, каб зьмесьці ўжо гэтую абрыдлую машыну. Спадзяюся, што песьня атрымалася сьветлая, трошкі сумная, але аптымістычная».

«Дай мне знак» пабачыла сьвет у падвоенным CD-DVD выданьні праекту «Такога няма нідзе» і бярэ ўдзел у новым туры ў гіт-парадзе на «Тузіне Гітоў».

Спампаваць песьню з сайту Тузін Гітоў.

Апублікавана 25.01.2010 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме