Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі і Open Space прадставяць Беларусь на Be2gether

Лявон Вольскі і Open Space прадставяць Беларусь на Be2gether

На фэстывалю Be2gether, які пройдзе ў Нарвілішках з 25 па 27 ліпеня, выступяць два беларускія выканаўцы. Літоўцы абралі Лявона Вольскага і гурт Open Space. Празь вялікую колькасьць заяваў ад беларускіх выканаўцаў, арганізатары фэсту разглядаюць магчымасць зрабіць асобную беларускую сцэну.

Усяго арганізатары Be2gether разглядалі два дзесяткі прэтэндэнтаў на выступ на фэсьце ад Беларусі. Спыніцца вырашылі на кандыдатуры Лявона Вольскага, які выступіць на фэсьце сольна пры падтрымцы запрошаных музыкаў, а таксама на менских прыхільніках брыт-попу Open Space.

Празь вялікую колькасьць заяваў ад беларускіх выканаўцаў, арганізатары фэсту разглядаюць магчымасьць зрабіць асобную беларускую сцэну.
Да раней абвешчаных хэдлайнэраў Empire of the Sun і Skunk Anansie дадаліся таксама брытанскі хіп-хопэр Roots Manuva і праект Сяргея Шнурава «Рубль».

Апублікавана 30.03.2010 by  Андрэй.