Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Наступны Жывы гук ON-line пройдзе ў Fun House

Наступны Жывы гук ON-line пройдзе ў Fun House

Арганізатары чарговага канцэрту ў межах праекту “Жывы гук ON-line” вызначыліся са складам удзельнікаў.

З некалькіх дзясяткаў прапаноў былі адабраныя 4 гурты, якія і сыграюць на першым канцэрце вясновай серыі “Жывога гуку”. Гэта гурты “Глебстеры”, Re1ikt, The Blackmail і “Мутнаевока”. Традыцыйна хэдлайнерам канцэрта стане гурт Garadzkija на чале з адным з аўтараў праекту, Пітам Паўлавым.

Акрамя таго арганізатары абяцаюць сюрпрызы сярод якіх першы публічны выступ гурта “Глебстеры” і здымкі музычнага фільма з удзелам гледачоў.

Нагадаем, што праект “Жывы гук ON-line” – доўгатэрміновы, і таму музыкі могуць дасылаць свае запісы і інфармацыю пра сябе арганізатарам для таго, каб узяць удзел у наступных канцэртах.

Канцэрт “Жывы гук ON-line” адбудзецца 2 красавіка а 17:00 гадзіне ў мінскім Палацы Мастацтваў у межах арт-фестывалю “Fun House”.

Апублікавана 31.03.2010 by  Андрэй.