Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › N.R.M. зайграе на Бангалоры!

N.R.M. зайграе на Бангалоры!

25 жніўня на плошчы Бангалор мае адбыцца вялікі рок-канцэрт «Песьні Свабоды», які зьяўляецца лягічным працягам праекту з ужо двух дыскаў «Песень» кампаніі VolaMusic. Акрамя N.R.M. удзел у мерапрыемстве возьмуць такія гурты як КРАМА, TAV.MAUZER, PAMIDOR/OFF, PLAN, BAND A ды іншыя. Арганізатары заўпэўніваюць, што імпрэза адкрытая і легальная. Аднак пры гэтых словах узгадваецца ліпень 2004-га, калі акцыя на знаёмым Бангалоры таксама была дазволенай уладамі… Але гэта так, да слова, каб потым не зьдзіўляліся :) Пачатак а 18-й, уваход вольны.

Апублікавана 21.08.2006 by  Alonka.