Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Лявон Вольскі выступіць у Лондане Лявон Вольскі выступіць у ЛонданеЛявон Вольскі на гэтым тыдні ўпершыню наведае Лондан. Галоўная мэта візіта – творчая сустрэча, якая адбудзецца 9 кастрычніка. "Ідэя запрасіць Лявона ў Англію з’явілася яшчэ гадоў пяць таму, але тады не было магчымасці гэта ўсё арганізаваць. Мы вельмі рады, што зараз гэта атрымалася, – распавядае галава Англа-беларускага таварыства Джым Дзінглі. – Акрамя творчай сустрэчы падчас візіту таксама плануецца шэраг прыватных сустрэч з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і іншыя мерапрыемствы". Нагадаем, што Лявон Вольскі ў гэтым годзе выдаў адразу некалькі новых дыскаў: навагодні супольны праект "Такога няма нідзе", сольны альбом на вершы беларускіх класікаў "Белая яблыня грому", а таксама новы сінгл "Крамбамбулі" "Раз-два-тры – усе за стол!", які можна спампаваць на сайце www.budzma.org. Анонс імпрэзы на сайце Беларусы ў Велікабрытаніі. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |