Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Хай будзе дзень: канец N.R.M.?

Хай будзе дзень: канец N.R.M.?

Сваю новую песьню «Хай будзе дзень», якая надта бы пасавала да рэпэртуару гурта N.R.M., Лявон Вольскі вырашыў запісаць асобна. Ад адказу на пытаньне «ці гэтым крокам канчаткова ставіцца крыж на N.R.M.», выканаўца ўхіліўся: «Гэтую песьню ўсё ж варта разглядаць як сольную. Папросту дапамаглі аздобіць і давесьці да ладу яе музыкі „Крамбамбулі“ — увесь склад. Таму і пішам: Лявон Вольскі & Krambambula-band». Новы твор Вольскага бярэ ўдзел у новым туры на «Тузіне Гітоў».

Працу над новай песьняй Лявон Вольскі скончыў літаральна за суткі да свайго сольнага канцэрту 16 сьнежня. На афіцыйным сайце сьпевака былі выкладзены дзьве вэрсіі «Хай будзе дзень» — па-беларуску і па-француску. А напісаны твор быў яшчэ ўлетку. «На яе стварэньне мяне натхніла вечнае чаканьне зьменаў, — кажа Лявон. — А таксама разуменьне, што калісьці яны немінуча адбудуцца. Дарэчы, гэта можа здарыцца неўзабаве, калі мы вельмі захочам. А так ствараецца ўражаньне, што краіна сьпіць, зачараваная, і ніяк не надыйдзе раніца… Спачатку, як ні дзіўна, сапраўды прыйшлі радкі па-француску — увесь рэфрэн, напрыклад. А потым ужо аформілася, так бы мовіць, „высьпела“ і беларуская вэрсія».

Песьня «Хай будзе дзень» была запісаная з музыкамі з праекту «Крамбамбуля», хоць больш бы пасавала па настроі і тэматыцы гурту N.R.M. Але чаму так здарылася Лявон казаць ня хоча: «Гэтую песьню ўсё ж варта разглядаць як сольную. Папросту дапамаглі аздобіць і давесьці да ладу яе музыкі „Крамбамбулі“ — увесь склад. Таму і пішам: Лявон Вольскі & Krambambula-band».

Жывая прэзэнтацыя песьні «Хай будзе дзень» плянуецца на канцэрце Лявона Вольскага ў КЗ «Мінск» 16 сьнежня.

Лявон Вольскі & Krambambula-band — Хай будзе дзень (музыка і словы Лявона Вольскага).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

SB, «Тузін Гітоў»

Апублікавана 15.12.2010 by  Андрэй.