Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › N.R.M. выступіць без Вольскага

N.R.M. выступіць без Вольскага

Як стала вядома «НН», на «Рок-каранацыі» N.R.M. выступіць без Лявона Вольскага.

Інфармацыю пацвердзіў гітарыст гурту Піт Паўлаў. Сам Вольскі ад каментару адмовіўся.

«Ён узяў «бестэрміновы неаплачваны адпачынак»,

— так патлумачыў Паўлаў. І дадаў, што будуць «сваімі сіламі» яго замяняць. Маўляў, у камандзе граюць яшчэ тры чалавекі. Разам з тым, музыкі не пакідаюць імавернасці ўдзелу Вольскага ў далейшай працы гурту.

«Рок-каранацыя» пройдзе 18 лютага.

Прапануем абмяркаваць гэтую навіну.

Апублікавана 10.01.2011 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме