Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Дзесьці, калісьці, наперадзе, можа быць, NRM узьяднаецца, дзеля гэтага варта жыць

Дзесьці, калісьці, наперадзе, можа быць, NRM узьяднаецца, дзеля гэтага варта жыць

Справа была на Каўказе, у Расіі. Працавала я важаткай ў канцлагеры, прабачце, лагеры.

Аднойчы вярталіся дзеці з дыскатэкі. Ідуць, значыць, такія яны ў паўзмроку летнім...Гурба цэлая. Я павольна плятуся за імі, думаю пра сваё. І тут праз стомленую свядомасць да мяне пачынаюць прарывацца гукі роднай мовы і нават знаемая мелодыя- "Калі раптам адчуеш камунальныя пахі..." Ну, думаю, недахоп сну сказваецца, ужо галюцынацыі слыхавыя пачаліся... Але не. Не тут-та было. Павольна спрабую "ўехаць у сітуацыю". Разумею, што натоўп з прыблізна 50-ці расейскіх дзяцей спявае хорам беларускую песню гурта НРМ. Гучна. На ўсю ваколіцу. З асалодай. Канешне, я падпяваць стала. Ведаеце, такога гонару неперадаваймага я даўно не адчувала!

Спевы скончыліся. Падышла разведаць сітуацыю. Аказалася, што ў дзетак былі важатыя-беларусы, якія прыдумалі для іх такі "здек", а прасцей кажучы, пакаранне: прымусілі ўсіх вывучыць беларускую песню "Тры чарапахі", пры гэтым растлумачылі ўсе словы і навучылі спяваць.

Відавочна, што пакаранне ператварылася ў асалоду, бо дзеці спявалі вельмі самааддана і з задавальненнем!

Хачу вам сказаць, што "Тры чарапахі", якія гучаць голасна і вольна на каўказскіх прасторах Расіі ў выкананні "хора рускіх зайчыкаў-папрыгайчыкаў:)"- 50-ці небеларускамоўных-гэта ВАУ-пачуцце!!! І ніяк інакш.

Узята адсюль.

Апублікавана 02.03.2011 by  Андрэй.