Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Канцэрт Лявона Вольскага ў Графіці Канцэрт Лявона Вольскага ў Графіці28 сакавіка ў мінскім клубе "Графіці" адбыўся творчы вечар музыкі і паэта Лявона Вольскага. Цягам двух гадзінаў заснавальнік гуртоў “N.R.M.”, “ZET” і “Крамбамбуля” спяваў уласныя песні розных гадоў і з розных праектаў. Ад добра вядомых усім характарных песенек з “Народнага альбому” да іншамоўных кампазіцый з новага альбома “Крамбамбулі”, які мае выйсці ў хуткім часе. Партал TUT.BY вёў жывую трансляцыю большай часткі канцэрта. Тыя, хто не здолеў пабачыць выступ жыўцом, могуць зрабіць гэта цяпер, паглядзеўшы наша відэа. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |