Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі: Сытуацыя агульнанацыянальных Навінак

Лявон Вольскі: Сытуацыя агульнанацыянальных Навінак

Госьцем праграмы «Белы сьпіс Свабоды», што рыхтуе беларуская служба «Радыё Свабода» сумесна з інтэрнэт-парталам «Тузін Гітоў» стаў Лявон Вольскі. Сьпявак распавёў, чаму ўшчыльную вырашыў заняцца сольнай творчасьцю, як успрыняў навіну пра першы сольны канцэрт N.R.M. без свайго ўдзелу і чаму ўдзячны беларускім чыноўнікам: «Які ж яшчэ лепшы піяр можа быць для замежных гастролей. Калі я ў складзе N.R.M. граў у Нямеччыне, людзі прыходзілі, проста як у заапарк, паглядзець на гэтых страшных палявых камандзіраў, як яны бэнзапілой на сцэне ўсё будуць крышыць…»

Апублікавана 06.05.2011 by  Андрэй.