Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Канцэрт NRM у Беластоку 13-га траўня

Канцэрт NRM у Беластоку 13-га траўня

Беласток запрашае на канцэрт двух зорак беларускай музыкі. У клубе “Фама” а 20.00 гадзіне выступяць мінскі NRM і беластоцка-гарадоцкая RIMA.

Кажа арганізатар мерапрыемства Андрэй Паплаўскі:

- У 16.30 у “Алхеміі”, хто хоча спаткацца з гуртом NRM і пагаварыць на тэму сітуацыі рока ў Беларусі, то мае такую магчымасць. А 16.30 спатканне ў “Алхеміі”, а 20.00 у “Фаме” пачынаецца канцэрт гутра NRM і Rima.

Знакаміты беларускі NRM выступаў апошнім разам у Беластоку тры гады таму, падчас Дзён студэнта. Гурт ад пэўнага часу выступае без Лявона Вольскага.

Апублікавана 13.05.2011 by  Андрэй.